22 жнiўня 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца, які аблаяў Галкіна ў Латвіі, паставілі на месца

5
Расейца, які аблаяў Галкіна ў Латвіі, паставілі на месца

Забаранілі ўезд і ўнеслі ў спіс «непажаданых асоб».

Расейскага блогера Максіма Вінклера, што набыў квіток на канцэрт Максіма Галкіна, які падтрымлівае Украіну, і аблаяў гумарыста, больш не ўпусцяць у Латвію, дзе адбыўся інцыдэнт. Кіраўніца МЗС краіны Байба Бражэ не пакінула абуральны інцыдэнт без увагі і пакарала фаната тэрарыстычнага рэжыму, піша obozrevatel.com.

У яе новым допісе ў Х (раней Twitter) гаворыцца, што расейца занеслі ў спіс «непажаданых асоб» пасля скандалу вакол яго паводзін. Гэта было зроблена на законнай падставе.

«Я пастанавіла ўключыць Макса Вінклера ў спіс асоб, непажаданых для Латвійскай Рэспублікі, і накласці на яго забарону на ўезд. Падстава - артыкул 61 Закона аб іміграцыі», - напісала рашучая чыноўніца.

Нагадаем, фанат «рускага свету» заплаціў за квіток у першым шэрагу 200 еўраў, каб абразіць Галкіна, а пасля яшчэ і падышоў да краю сцэны з букетам гваздзікоў, якія раскладваў па дзве штукі. Спектакль аднаго актора не ўразіў Галкіна.

Ён сказаў праблемнаму гледачу: «Гэта не ваш спектакль. Тады, калі вы будзеце заслужаным чалавекам і зможаце правесці канцэрт на некалькі тысяч чалавек, толькі тады вы зможаце выступаць. Ідзіце ўслед за рускім караблём».

Расейскія медыі растыражавалі навіну, выставіўшы бязглуздага фаната ці ледзь не голасам усяго расейскага грамадства, аднак праз такі ўчынак у яго будзе больш праблем, чым маральнага задавальнення.

Российские медиа растиражировали новость, выставив бестолкового фаната чуть ли не голосом всего российского общества, однако из-за такого поступка у него будет больше проблем, чем морального удовлетворения.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках