22 жнiўня 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўдарыла «Нептунам» па пароме з палівам у расейскім порце

12
Украіна ўдарыла «Нептунам» па пароме з палівам у расейскім порце

Гарыць 30 цыстэрнаў.

У порце «Каўказ» на Кубані быў пашкоджаны расейскі чыгуначны паром з палівам «Конра Трэйдэр».

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што ўкраінцы ўдарылі ракетай «Нептун».

Судна гарыць. У порт для тушэння накіраваны пажарны поезд.

"Здарэнню ў порце "Каўказ" прысвоены ранг пажару № 3", – паведамляе аператыўны штаб Краснадарскага краю.

Для тушэння пажару прыцягнуты 101 чалавек і 34 адзінкі тэхнікі.

На чыгуначным пароме знаходзіліся 30 цыстэрнаў з палівам, паведаміў кіраўнік Цямрукскага раёна Фёдар Бабянкоў.

Порт «Каўказ» знаходзіцца ў Керчанскім праліве, прыкладна за 12 км ад Крымскага маста. Пасажырскі тэрмінал забяспечвае паромную пераправу паміж Крымам і Краснадарскім краем і лічыцца адным з найбуйнейшых у Расеі. Праз порт праходзяць кантэйнерныя, сухія, вадкія і сыпкія генеральныя грузы, грузавы тэрмінал здольны перавальваць вялікія аб'ёмы нафты на экспарт.

Атака вялася, як мяркуецца, з Адэскай вобласці. Рух па мосце праз Керчанскі праліў перакрыты.

Са слоў відавочцаў, на паўвостраве паднімаецца густы чорны дым, а ў Севастопалі прагучалі сігнал трывогі. Неўзабаве пасля ўдару ў Керчы пачалі раздавацца гукі выбухаў.

Як піша «Крымскі вецер» са спасылкай на мясцовых жыхароў, на пароме пачалі ўзрывацца цыстэрны з палівам.

У канцы ліпеня ў порце "Каўказ" беспілотнік атакаваў паром, на судне пачаўся пажар, адзін чалавек загінуў і чацвёра пацярпелі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках