22 жнiўня 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў пацвердзіў атаку беспілотнікамі на Маскву

Буданаў пацвердзіў атаку беспілотнікамі на Маскву

Цэлілі ў цэнтр радыётэхнічнай выведкі і аэрапорт Астаф'ева.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны 21 жніўня здзейсніла некалькі аперацый з выкарыстаннем беспілотнікаў у Расеі. Пра гэта ў той жа дзень расказаў начальнік вайсковай выведкі Кірыл Буданаў<.b> у інтэрв'ю The Warzone.

Паводле ягоных слоў, ГУВ атакаваў цэнтр радыётэхнічнай выведкі і аэрапорт Астаф'ева пад Масквой, а таксама авіябазу Мілерава ў Растоўскай вобласці. Усяго ГУВ выкарыстаў для аперацый у той дзень блізу 50 беспілотнікаў, паведаміў Буданаў.

Ён адзначыў, што ГУВ яшчэ правярае звесткі аб выніках гэтых аперацый.

Буданаў удакладніў, што цэнтр радыётэхнічнай выведкі размешчаны ў Падольскім раёне Падмаскоўя, блізу 8 км на поўдзень ад Астаф'ева.

Пазней Буданаў дадаў у каментары выданню, што Астаф'ева было «фальшывай мэтай», расейцы выкарыстоўваюць яго для транспартнай авіяцыі. У той жа час The Warzone адзначае, што аэрапорт Астаф'ева выконвае некаторыя функцыі і для расейскага міністэрства абароны, а ў 2018 годзе там была пабудаваная пара масіўных колавых антэнных кратак, якія даюць магчымасць «выконваць стратэгічныя функцыі перадачы сігналаў і/або сувязі».

Сэрвіс Fire Information for Resource Management System (FIRM) кампаніі NASA не зафіксаваў пажараў у Астаф'ева і Мілераве, дадало выданне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках