22 жнiўня 2024, Чацвер, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: На аэрадроме Саваслейка знішчаны МіГ-31 і два Іл-76

4
Буданаў: На аэрадроме Саваслейка знішчаны МіГ-31 і два Іл-76
АРХІЎНАЕ ФОТА

Аэрадром у Ніжагародскай вобласці РФ быў атакаваны 16 жніўня.

У выніку ўдару ўкраінскіх дронаў 16 жніўня па аэрадроме Саваслейка быў знішчаны звышгукавы знішчальнік-перахопнік МіГ-31 і два транспартныя самалёты Іл-76, заявіў начальнік ГУВ Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў. Аб гэтым ён сказаў 21 жніўня ў інтэрв'ю The Warzone.

Аб тым, што беспілотнікі ГУВ 16 жніўня атакавалі вайсковы аэрадром Саваслейкі ў Ніжагародскай вобласці РФ, знішчыўшы расейскія самалёты, паведамляў шэраг украінскіх СМІ са спасылкай на крыніцу ў выведцы.

Буданаў пацвердзіў частку расейскіх страт. СМІ паведамлялі, што яшчэ блізу пяці самалётаў, магчыма МіГ-31, былі пашкоджаныя, але ў публікацыі The Warzone пра іх нічога не сказана.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках