22 жнiўня 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураган сарваў дахі дамоў у Карэліцкім раёне

Ураган сарваў дахі дамоў у Карэліцкім раёне

Стогадовыя дрэвы вырваныя з коранем.

Удар стыхіі зазнала вёска Хлюпічы Карэліцкага раёна, паведамілі БелТА ў прэс-службе Гарадзенскага аблвыканкама. Дамы засталіся без дахаў. Стогадовыя дрэвы вырваныя з коранем.

У выніку ўзмацнення ветру і навальнічнага фронту пашкоджаны дахі 19 дамоў, 8 з якіх выкарыстоўваюцца пад лецішчы. У вёсцы ўпала пяць дрэў.

У раёне парушалася электразабеспячэнне трох населеных пунктаў, аварыйныя брыгады раённых электрычных сетак аднаўляюць электразабеспячэнне.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Найбліжэйшым часам будзе адноўлена падача электраэнэргіі. На месца здарэння выехалі прадстаўнікі будаўнічых арганізацый, распачаты аднаўленчыя работы. Працягваецца расчыстка дарог і прылеглай тэрыторыі ад паваленых дрэў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках