23 жнiўня 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін забыўся назвы атакаваных УСУ расейскіх рэгіёнаў

15
Пуцін забыўся назвы атакаваных УСУ расейскіх рэгіёнаў

Кіраўнік Крамля абняславіўся на ўсю Расею.

Крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін, які імітуе нібы клопат пра расейцаў, якія пражываюць у прымежных з Украінай абласцях, напраўду нават не можа ўспомніць назву гэтых рэгіёнаў.

Выступаючы на нарадзе аб сітуацыі ў Курскай, Белгародскай і Бранскай абласцях, дыктатар без паперкі не змог успомніць назвы гэтых рэгіёнаў, піша dialog.ua.

Нарада адбылася праз два тыдні пасля таго, як УСУ прарвалі расейскую мяжу ў Курскай вобласці і ўзялі пад свой кантроль амаль сотню населеных пунктаў.

У сваёй прамове Пуцін расказаў, што даручыў заняцца пытаннямі сацыяльна-эканамічнага характару ў трох пералічаных абласцях.

Звяртаючыся да кіраўнікоў гэтых рэгіёнаў, дыктатар запнуўся, забыўшыся на назву абласцей, і змог прадоўжыць выступ толькі пасля таго, як зазірнуў у падрыхтаваны даклад.

Пуцін, які трапіў у канфузную сітуацыю, быў паказаны ў эфіры федэральных каналаў РФ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках