23 жнiўня 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ замыкаюць «кацёл» у Курскай вобласці

1
УСУ замыкаюць «кацёл» у Курскай вобласці

Украінскія салдаты «ўшчыльную стаяць» на беразе ракі Сейм у раёне Коранева.

Баі ў Курскай вобласці працягваюцца на заходняй і паўднёва-ўсходняй ускраіне плацдарма, які стварылі УСУ, пры гэтым украінскія вайскоўцы разбурылі апошні з пантонных мастоў праз раку Сейм, якія будуюцца расейскімі вайскоўцамі на месцы разбураных раней капітальных перапраў.

«І зараз стаіць вялікае пытанне: ці сапраўды расейскія войскі застануцца ў раёне Цёткіна ўздоўж мяжы і патрапяць, магчыма, у аблогу, альбо яны будуць спрабаваць далей адступаць праз зробленыя масты», – распавёў у эфіры Сurrenttime расейскі вайсковы аналітык Ян Мацвееў.

Ён кажа, што часовыя масты расейцы наводзяць для забеспячэння, а не для вываду групоўкі, пры гэтым прыкмет таго, што расейскія жаўнеры сыходзяць са сваіх пазіцый уздоўж мяжы, пакуль не было.

Аналітык падкрэсліў, што ўкраінскія жаўнеры тым часам «ўшчыльную стаяць» на беразе ракі Сейм у раёне Коранева.

«Атрымліваецца, што яны замкнулі гэта, можна сказаць, кола, якое складаецца з аднаго боку з іх пазіцый, з другога боку - украінскай мяжы, а з трэцяга боку - ракі Сейм. Натуральна, гэта яшчэ не цалкам аблога, гэта значыць у расейскіх вайскоўцаў ёсць пэўныя магчымасці неяк супрацьдзейнічаць або выйсці з гэтага раёна», - дадаў Мацвееў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках