23 жнiўня 2024, Пятніца, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі інфекцыяніст: COVID-19 ужо не той вірус, які атакаваў у сакавіку 2020 года

10
Польскі інфекцыяніст: COVID-19 ужо не той вірус, які атакаваў у сакавіку 2020 года

Пік інфекцый сёлета можа прыйсціся на пачатак восені.

«COVID-19 ужо не той вірус, які атакаваў у сакавіку 2020 года», - заявіў, польскі-інфекцыяніст доктар Эрнэст Кухар.

Эпідэміялагічныя звесткі ўказваюць на тое, што пік інфекцый сёлета можа прыйсціся на пачатак восені, нават на першую палову кастрычніка.

Са слоў лекара Кухара, каранавірус аслаб, але змянілася і сама папуляцыя:

«Той факт, што мы жывём з COVID ужо некалькі гадоў, азначае, што самыя слабыя сярод нас - груба кажучы - былі адрынутыяя. Мы заплацілі вялізную цану за пандэмію ў выглядзе больш як 100 тысяч смерцяў. З іншага боку, мы набылі імунітэт - амаль ніхто не пазбег заражэння COVID. Большасць з нас прынялі як мінімум адну, а часцяком і некалькі доз вакцыны, якая змяняе ход хваробы, аблягчаючы яе сімптомы і зніжаючы рызыку развіцця ўскладненняў».

Эпідэмічныя звесткі апошніх тыдняў сведчаць аб росце колькасці заражэнняў у Польшчы, але дакладная колькасць невядомая. Многія пацыенты здаюць аналізы самастойна і нідзе не рэгіструюць іх вынікі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках