23 жнiўня 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпаленую нафтабазу ў Растоўскай вобласці РФ зноў атакавалі

13
Падпаленую нафтабазу ў Растоўскай вобласці РФ зноў атакавалі

Агонь можа перайсці на рэзервуары з газай.

Нафтабазу ў Пралетарску Растоўскай вобласці РФ, якая гарыць ужо шосты дзень, зноў атакаваў беспілотнік, піша Baza са спасылкай на крыніцы.

З іх слоў, беспілотнік паспрабаваў атакаваць тэрыторыю нафтабазы а 5 раніцы. З папярэдніх звестак, у выніку падзення дрона ніхто не пацярпеў. Афіцыйнай інфармацыі аб новай спробе нападу пакуль няма.

Нагадаем, нафтабаза загарэлася 18 жніўня пасля атакі беспілотнікаў.

«Пакуль узгаранне лакалізаваць не ўдалося. Пры гэтым, існуе пагроза распаўсюджвання агню на рэзервуары з газай», - піша рэсурс.

З інфармацыі 161.ru, гукі выбухаў разбудзілі жыхароў Пралетарска а 03:30 ночы. Іх было два з розніцай блізу 10 хвілін.

«Было вельмі гучна, я прачнулася ад выбуху. Зарыва азарыла Пралетарск. Хутчэй за ўсё, там дагарае паліва», - прыводзіць выданне словы адной з мясцовых жыхарак.

Са слоў пралетарцаў, яны знаходзяць у дварах кавалкі абпаленай дахоўкі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках