23 жнiўня 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве кінулі кактэйль Молатава і спалілі дашчэнту пост на чыгунцы

4
У Маскве кінулі кактэйль Молатава і спалілі дашчэнту пост на чыгунцы

На месцы адпрацавалі некалькі пажарных брыгад, але гэта не дапамагло.

У Маскве невядомыя падпалілі чыгуначны пост з дапамогай бутэлькі з запальнай сумессю, паведамляе 23 жніўня расейскі Telegram-канал Baza.

Паводле папярэдняй версіі падзей, пост секцыянавання электрычнай сеткі, размешчаны на перагоне Хімкі-Сходня (Кастрычніцкая чыгунка), які складаецца з двух памяшканняў, загарэўся ўночы з 22 на 23 жніўня. Невядомыя нібыта выкруцілі вентыляцыйныя краткі і праз адтуліны кінулі ўнутр бутэльку з кактэйлем Молатава.

На месцы адпрацавала некалькі пажарных брыгад, аднак будынак паста выгараў поўнасцю. Раней ён выкарыстоўваўся для пераразмеркавання электраэнэргіі паміж суседнімі ўчасткамі ў залежнасці ад чыгуначнай нагрузкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках