23 жнiўня 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ могуць узяць пад кантроль Курскую АЭС: генерал раскрыў нечаканы сцэнар

1
УСУ могуць узяць пад кантроль Курскую АЭС: генерал раскрыў нечаканы сцэнар

Расейцам давядзецца яе адключыць.

Былы кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны, генерал войска Мікалай Маламуж заявіў аб тым, што УСУ не будуць захопліваць Курскую АЭС, бо гэта прывядзе да сур'ёзнага супрацьстаяння з міжнароднымі партнёрамі.

«У той жа час, калі прасоўванне ўкраінскіх сілаў будзе ўдалым, мы можам проста стварыць зону аддаленага кантролю над Курскай АЭС, калі вораг будзе вымушаны яе адключыць, хаця персанал застанецца. І тады можна будзе весці пэўныя перамовы, каб стварыць зону бяспекі ў энэргетычнай сферы Украіны альбо перадаць пад наш кантроль ЗАЭС», - растлумачыў ён у інтэрв'ю Obozrevatel.

Экспэрт растлумачыў, што такім чынам, не можа быць захопу Курскай АЭС, але магчымы захоп прылеглых тэрыторый, а далей можна таргавацца. Але на сённяшні дзень яшчэ не склаліся ўмовы для таго, каб мы маглі ўзяць Курскую АЭС з флангаў ці аддалена акружыць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках