23 жнiўня 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы яшчэ здзівімся»: экспэрт раскрыў, у чым палягае новая тактыка Сырскага

«Мы яшчэ здзівімся»: экспэрт раскрыў, у чым палягае новая тактыка Сырскага

Украіна вядзе баявыя дзеянні на зусім іншым узроўні, чым увесну.

Галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі выкарыстоўвае тактыку тысячы парэзаў для таго, каб «раздзіраць» расейцаў.

Цалкам магчыма, што ён можа адпрацаваць і па Прыднястроўю, каб вораг насіўся з аднаго боку на іншы, перакідваў сілы і сродкі то туды, то сюды, а затым атрымаў удар у такім месцы, аб якім ніхто нават не здагадваўся.

Такое меркаванне выказаў палкоўнік запасу УСУ Раман Світан у інтэрв'ю на YouTube-канале «Фабрыка навін».

«Наўрад ці будуць нейкія ўдары па расейскіх войсках у Афрыцы ці Сірыі, хаця гэта таксама магчыма, – сказаў вайсковец экспэрт. – У Калінінградзе гэта цалкам магчыма, як і на Далёкім Усходзе, бо нам трэба пашыраць геаграфію баявых дзеянняў».

Са слоў Світана, Украіна ў пэўны момант зайшла ў нявыкрутку ў вайне, але змагла з яе выйсці і пачала ствараць тупікі для расейцаў.

Адзін з іх - гэта Курская аперацыя. І зараз, што б расейцы ні рабілі ў сувязі з гэтым, усё будзе гуляць супраць іх.

Калі яны не перакінуць на Куршчыну сілы, то мы працягнем там пашырацца, калі перакінуць, то аслабяць свае пазіцыі на Данбасе. Калі яны будуць казаць аб гэтай праблеме, насельніцтва будзе незадаволенае, калі не будуць казаць, таксама атрымаюць абурэнне.

«Мы яшчэ здзівімся аперацыям такога кшталту», – запэўніў палкоўнік, а затым яшчэ раз падкрэсліў, што Украіна змагла развязаць праблемы, з якімі сутыкнулася вясной.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках