23 жнiўня 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі вайсковец пра Курскую аперацыю: На фронце гэтая навіна выклікала ваў-эфект

2
Украінскі вайсковец пра Курскую аперацыю: На фронце гэтая навіна выклікала ваў-эфект

Наступ УСУ таксама стаў шокам для расейцаў.

Камандзір роты УСУ Дзмітрый Глушчанка заявіў, што аперацыя ўкраінскіх сіл у Курскай вобласці стала поўным шокам для расейцаў і для абаронцаў. Ніхто не спадзяваўся, што такі сцэнар магчымы.

Як распавёў вайсковец у інтэрв'ю журналісту Юрыю Раманенку, навіна аб тым, што Украіна ўварвалася ў Курскую вобласць на фронце выклікала ваў-эфект.

«На фронце гэтая навіна выклікала ваў-эфект. Мусіць, на гэта і быў асноўны разлік. Узняць настрой, баявы дух. Мы актыўна гэта абмяркоўвалі цягам трох дзён. А далей у нас ідзе звычайная планавая праца. У нас яе шмат, проста сочым у стужцы за тым, што адбываецца», - адзначыў Глушчанка.

На ягоную думку, Курскую аперацыю маглі рыхтаваць на самым высокім узроўні, улічваючы стан фронту, эканомікі, грамадскіх настрояў, стану энэргетыкі і стасункаў з партнёрамі. Глушчанка мяркуе, што напад на Курскую вобласць быў нядрэнным варыянтам для таго, каб палепшыць сітуацыю.

«Вайскоўцы зрабілі нармальную аперацыю. Ім сказалі, што трэба «адлупцаваць», каб усе былі ў шоку. Мэта аперацыі ў прынцыпе дасягнутая: расейцы ачмурэлі, мы ачмурэлі, амерыканцы афігелі... А далей яны (вышэйшае камандаванне - УНІАН) сядзяць і думаюць: «А для чаго мы гэта зрабілі? Якая мэта стратэгічная?». І накідваюць варыянты: «А можа нам патаргавацца?»... Ну, гэта мой такі фантастычны погляд. Дакладна не прасочваюцца стратэгічныя мэты», - адзначыў ён.

Вайсковец дадаў, што аперацыя была правільнай, бо перанос вайны на тэрыторыю супраціўніка - гэта ключавы элемент вайны. Глушчанка таксама пахваліў планаванне і рэалізацыю аперацыі без каментароў і інфармацыйнага шуму.

«На ўзроўні вайсковай аперацыі, я думаю, было выканана на выдатна. З пазіцыі вайскоўцаў усё зроблена на вышэйшым узроўні», - дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках