23 жнiўня 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контрнаступ УСУ на Харкаўшчыне: Расея панесла каласальныя страты

1
Контрнаступ УСУ на Харкаўшчыне: Расея панесла каласальныя страты

Расейцы вымушаныя перабудоўваць лінію абароны.

22 жніўня ўкраінскія абаронцы паведамілі аб наступе ў Харкаўскай вобласці, дзякуючы якому ўдалося вярнуць пад свой кантроль частку тэрыторыі. Прэс-афіцэр Трэцяй асобнай штурмавой брыгады УСУ Аляксандр Барадзін у эфіры Грамадскага радыё раскрыў некаторыя падрабязнасці.

Паводле ягоных слоў, гэта была вельмі складаная аперацыя, бо ў расейцаў мінімум удвая больш сіл і сродкаў для вядзення баявых дзеянняў. Нягледзячы на гэта, галоўнай мэты украінскім абаронцам ўсё ж удалося дабіцца - збіць наступальны патэнцыял УС РФ.

«Наступ адбыўся каля Баравой у бок Макееўкі. Вораг таксама спрабаваў прасоўвацца туды», - заявіў Аляксандр Барадзін.

У выніку расейскія акупанты, кажа прэс-афіцэр 3-й АШБр, пачалі перабудоўваць лінію абароны на гэтым кірунку і будуць спрабаваць штурмаваць страчаныя тэрыторыі.

Асобнай увагі вартыя страты УС РФ, якія ў выніку аперацыі Сіл абароны склалі 300-400 чалавек асабовага складу. Таксама супраціўнік застаўся без значнай колькасці сродкаў, сіл, а таксама абаронных пазіцый. Абменны фонд папоўніўся невялікай колькасцю расейцаў. Як толькі акупанты ўбачылі, што пачалі «неспрыяльныя» для іх варункі, дык адразу пачалі адыходзіць.

«Страта акупантамі пазіцый вельмі важны момант. Яны выдаткавалі шмат часу на іх будаўніцтва і ўмацаванне. Цяпер для іх трэба яшчэ больш часу для ўладкавання новых умацаванняў і штурмавых дзеянняў», - падсумаваў Аляксандр Барадзін.

Нагадаем, 22 жніўня стала вядома, што Трэцяя штурмавая наступае у Харкаўскай вобласці і вяртае тэрыторыі. Са слоў камандзіра брыгады Андрэя Білецкага, мэта аперацыі - збіць наступальны патэнцыял войска Расеі. Прапорцыі сіл на полі бою: 2,5 да 1 на карысць расейскіх войскаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках