23 жнiўня 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У некалькіх беларускіх ВНУ і гімназіі адключылі інтэрнэт

2
У некалькіх беларускіх ВНУ і гімназіі адключылі інтэрнэт

Праз вірусы.

Нацыянальны цэнтр кібербяспекі запатрабаваў ад аператараў электрасувязі адключыць інтэрнэт у адной з менскіх гімназій, дзвюх сталічных і адной рэгіянальнай вышэйшай навучальнай установе.

Такая пастанова была прынятая пасля з'яўлення прыкмет наяўнасці шкоднага праграмнага забеспячэння ў інфармацыйнай інфраструктуры навучальных устаноў, піша Onliner.by.

Адзначаецца, што гэтая пастанова прынятая ўпершыню з моманту прыняцця ўказа "Аб кібербяспецы", яна накіраваная на прадухіленне і мінімізацыю наступстваў кібератак на аб'екты інфармацыйнай інфраструктуры ўстаноў адукацыі.

Прадпісанне аб прыпыненні выканання інтэрнэт-паслуг было выдадзенае 17 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках