23 жнiўня 2024, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шчыра вам кажу, Пуцін прыняў пастанову»

19
«Шчыра вам кажу, Пуцін прыняў пастанову»

У Расеі заявілі аб "строгім адказе" на аперацыю УСУ ў Курскай вобласці.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін нібыта надумаў “адказаць” Украіне за наступ УСУ на Курскую вобласць. У Крамлі кажуць, што "пакаранне" будзе "суровым", піша obozrevatel.com.

Праўда, аб гэтым выказаўся не сам Пуцін. Заяву зрабіў амбасадар Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў, якога працытавалі прапагандысцкія СМІ.

Паводле ягоных слоў, кіраўніцтва краіны-агрэсаркі прыняло пастанову аб адказе на прасоўванне Сіл абароны Украіны на тэрыторыі РФ у межах Курскай вобласці.

Гэты наступ ён назваў “вылазкай УСУ”. Расейскі дыпламат не стаў распавядаць, як “магутнае” войска РФ такое дапусціла на фоне крамлёўскіх заяў аб “поспехах” на ўкраінскім фронце. Але ён сцвярджае, што цяпер Кіеў "чакае суровае пакаранне".

“Шчыра вам кажу, што ён прыняў пастанову. Я цвёрда перакананы, што ўсе панясуць суровае пакаранне за тое, што здарылася ў Курскай вобласці”, - выказаўся Антонаў.

Падрабязнасцяў аб пуцінскім адказе ні ён, ні іншыя памагатыя дыктатара не расказалі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках