23 жнiўня 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: На авіябазе «Марынаўка» пашкоджана сем расейскіх самалётаў Су

1
Экспэрт: На авіябазе «Марынаўка» пашкоджана сем расейскіх самалётаў Су

OSINT-аналітыкі падлічылі страты РФ.

Расейскія акупанты ў выніку нападу ўкраінскіх БПЛА ў Валгаградскай вобласці на авіябазу «Марынаўка» маглі пацярпець 7 самалётаў Су РФ. Аб гэтым піша OSINT-даследчык The Military Watch.

Да такой высновы ён прыйшоў, прааналізаваўшы фота і відэа наступстваў атакі ў сетцы. Экспэрт падлічыў самалёты, якія стаялі ў ангарах і рамонтнай зоне.

На ягоную думку, спіс страт ВКС РФ наступны:

адзін Су-34 поўнасцю знішчаны ў рамонтнай зоне;

адзін няспраўны Су-24 цалкам знішчаны ў рамонтнай зоне;

адзін Су-34 знішчаны або пашкоджаны без магчымасці рамонту ў ангары 3.

два Су-34 пашкоджаны ў ангарах 5 і 6.

адзін Су-24, магчыма, пашкоджаныя ў ангары 7.

Ён адзначыў, што таксама знішчаны або пашкоджаны самалёт, які быў у ангары 4, але яго мадэль даследчык не змог дакладна вызначыць.

Нагадаем, што 22 жніўня беспілотнікі ССА і СБУ атакавалі авіябазу «Марынаўка» у Валгаградскай вобласці - адзіны ў РФ аэрадром з схованкай для самалётаў, дзе базаваліся 30 бамбавікоў. Знішчана і пашкоджана некалькі ангараў, асобныя будынкі, а таксама бачная вялікі абшар пажару на тэрыторыі авіябазы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках