23 жнiўня 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адбілі штурм расейцаў пад Курахавым: знішчаны танк і БМП

УСУ адбілі штурм расейцаў пад Курахавым: знішчаны танк і БМП

Акупантам не далі прарвацца сілы артылерыі і FPV-дронаў.

Украінскія воіны з 46 асобнай аэрамабільнай брыгады адбілі спробы расейскага наступу на Курахаўскім кірунку. Была знішчаная і пашкоджаная варожая тэхніка.

Як адзначылі Дэсантна-штурмавыя войскі УСУ ў Telegram, расейцы здзейснілі спробу наступу на Курахаўскім кірунку.

Але штурм ворага праваліўся - байцы 46 асобнай аэрамабільнай брыгады знішчылі і пашкодзілі шэсць адзінак варожай тэхнікі. Размова аб адным танку і пяці баявых машын пяхоты.

Вайскоўцы ўдакладнілі, што расейцам не далі прарвацца сілы артылерыі і FPV-дронаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках