23 жнiўня 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ услед за «Газпрамам» фінансава здзьмулася найбагацейшая нафтавая кампанія

7
У РФ услед за «Газпрамам» фінансава здзьмулася найбагацейшая нафтавая кампанія

Яна засакрэціла амаль усе фінансавыя паказчыкі.

Праблемы, звязаныя з санкцыямі, працягваюць накатваць снежным камяком на расейскія энэргетычныя кампаніі, піша dialog.ua.

У траўні былі апублікаваныя катастрафічныя лічбы для «Газпрама», з якіх вынікае, што чыстая страта газавага гіганта за мінулы год склала 629 млрд рублёў (прыблізна 6,7 млрд даляраў), а зараз стала вядома аб стратнасці найбагацейшай нафтавай кампаніі Расеі - «Сургутнафтагаза».

Згодна з дакументам, апублікаваным «Сургутнафтагазам» 5 жніўня, страта гэтай кампаніі ў другім квартале гэтага года склала 129,9 расейскіх рублёў. Чысты прыбытак кампаніі за першае паўгоддзе абрынуўся ў 6 разоў – да 139,9 млрд рублёў.

На фоне такога гаротнага становішча «Сургутнафтагаз» засакрэціў амаль усе фінансавыя паказчыкі. Прынамсі, кампанія адмовілася публікаваць у справаздачнасці звесткі прыбытку, сабекошту продажаў, камерцыйных і кіраўніцкіх выдаткаў, а таксама даходаў ад «даччыных» прадпрыемстваў.

Акрамя гэтага, засакрэчаная інфармацыя аб кароткатэрміновых і доўгатэрміновых пазыках, аб'ёмах актываў, запасах грошай і статутным капітале.

«Сургутнафтагаз» – лідар сярод расейскіх нафтавых кампаній па аб'ёме грошай на рахунках. Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну кампанія мела ў рэзервах амаль 50 млрд даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках