23 жнiўня 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое маленькіх дзяцей у Беларусі атруціліся бледнай паганкай

22
Трое маленькіх дзяцей у Беларусі атруціліся бледнай паганкай

Яны ў вельмі цяжкім стане.

- Трое маленькіх дзяцей - 8, 3,5 і амаль 2 гадоў - атруціліся грыбам бледнай паганкі. Цяпер яны знаходзяцца ў дзвюх вядучых медустановах краіны - МНПЦ хірургіі, трансплантацыі і гематалогіі і ў дзіцячай інфекцыйнай лякарні Менска, - расказаў дырэктар МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, галоўны пазаштатны хірург-трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя Алег Румо.

З яго слоў, дзеці паступілі ў лякарню напярэдадні, зараз яны знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Лекары вядуць назіранне і праводзяць неабходны комплекс лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў, каб стан пацыентаў стабілізаваўся.

- Таксама займаемся пошукам донараў у выпадку неабходнасці трансплантацыі. Калі настане татальны некроз печані, гэта стане адзінай магчымасцю выратаваць дзецям жыццё. Донарамі згодны стаць бацькі, засталося праверыць сумяшчальнасць, - дадаў Румо.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што зараз у Беларусі пачасціліся выпадкі атручэння грыбамі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках