23 жнiўня 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць яшчэ двух беларускіх прадпрыемстваў

1
ЗША ўвялі санкцыі супраць яшчэ двух беларускіх прадпрыемстваў

Пад абмежаванні патрапіла і іх кіраўніцтва.

Міністэрства фінансаў ЗША 23 жніўня пашырыла санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Менска за садзейнічанне расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны, паведамляе «Зеркало».

Пад абмежаванні трапілі ААТ Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» і яго дырэктар Генадзь Філіпаў, а таксама Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі (ДНВА ПМ) і яго кіраўнік Аляксандр Ільюшэнка.

Указаныя беларускія прадпрыемствы займаюцца пастаўкай прадукцыі для патрэб расейскага ваенпрама. Напрыклад, завод «Дыяпраектар» вырабляе прыцэлы да расейскай бронетэхнікі і стралковай зброі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках