24 жнiўня 2024, Субота, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар Салавей распавёў пра хваробу Лукашэнкі

17
Прафесар Салавей распавёў пра хваробу Лукашэнкі

І заявіў аб тым, што рыхтуецца сыход дыктатара.

Расейскі прафесар Валер Салавей, які ў кастрычніку 2023 года заявіў пра «смерць Пуціна», пераключыўся на Лукашэнку.

Палітолаг мяркуе, што Лукашэнка цяжка хворы і рыхтуецца да сыходу.

«Я думаю, ёсць тры варыянты. Першы – ён застаецца ў Беларусі, прынамсі, на нейкі час.

Другі варыянт - ён з'язджае ў Кітай. Яму кітайцы прапанавалі прытулак яшчэ падчас няўдалай беларускай рэвалюцыі 2020 года. Ён сказаў тады, што, маўляў, я сам не палячу, але сям'ю гатовы адправіць.

Ну і трэці варыянт - гэта нейкія гарачыя-гарачыя краіны. Але рэч у тым, што з прычыны здароўя яму гарачыя краіны не вельмі пасуюць. Ён цяжка хворы чалавек», - расказаў Салавей «Фабрыцы навін».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках