Бацька 12-гадовага беларускага футбаліста расказаў, чаму яны выбралі «Рэал»
5- 24.08.2024, 10:51
- 6,300
І адпрэчылі прапанову "Барсэлоны".
Бацька 12-гадовага футбаліста Аляксея Маёрава, які ўклаў кантракт з акадэміяй мадрыдскага "Рэала", патлумачыў "Чэмпіянату", чаму выбар зрабілі на карысць мадрыдскага клуба.
- Далей гулялі з «Эспаньёлам», лідэрам групы. Толькі ім і саступілі — «Сэрданьёла» на другім месцы, а яны — на першым. І на гэты матч прыехалі скаўты з шмат якіх клубаў — назіраць за сынам. Пасля матчу ў "Рэале" заявілі, што вельмі хацелі б яго бачыць у сябе. З гэтага пачалася падрыхтоўка дакумэнтаў для пераходу. У барацьбу ўмяшалася "Барсэлона", там таксама хацелі забраць Лёшу. Але «Рэал» перамог — Аляксей разумеў, што гэта клуб нумар адзін, і хацеў у ім гуляць. Усе найлепшыя — тут. Паводле нашых звестак, клуб зрабіў рэкордны кантракт для ягонага веку. Усіх усё задаволіла. Мне далі зразумець, што клуб зацікаўлены ў нашым пераходзе.
- І чаму ўсё ж зрабілі выбар на карысць «Рэала»?
- Спадабалася абсалютна ўсё. "Барсэлона" цяпер — міт. Клуб быў, калі там гуляў Мэсі, гэта былі залатыя часы. Цяпер гэта крыху іншы ўзровень. А "Рэал" ёсць "Рэал" — нумар адзін у свеце. Гэтым усім мае быць абсалютна ўсё сказана, — сказаў Маёраў.