24 жнiўня 2024, Субота, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія сілавікі пайшлі супраць вайскоўцаў

18
Беларускія сілавікі пайшлі супраць вайскоўцаў

Шмат затрыманых пад Лепелем.

На гэтым тыдні і ў наступны панядзелак у раскладзе суда Лепельскага раёна адзначылася шэсць імёнаў. Усе выкліканыя ў суд - мужчыны, а абвінавачваюць іх у распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

У чацвер павінны былі судзіць Івана Мадэлюса, у пятніцу Віктара Дубовіка і Уладзіслава Стаховіча.

У панядзелак: Ягора Шмяркова, Аляксея Чэрнікава і Алега Ляха.

Пошукі па гэтых імёнах не выдавалі ніводнага мясцовага жыхара, што адразу ж выклікала падазрэнне. Але ключавую зачэпку дало імя першага «правапарушальніка» - Івана Мадэлюса. Яго профіль у VK быў нядаўна выдалены (ён на фота), мужчына служыць у в/ч 71327 у Заслонава.

На паблік в/ч 71327 у VK быў падпісаны і берасцеец Ягор Шмяркоў, якога яшчэ будуць судзіць.

Ну, і ў сеціве знайшоўся поўны цёзка пятнічнага падсуднага — нядаўні курсант Ваеннай акадэміі Уладзіслаў Стаховіч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках