24 жнiўня 2024, Субота, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае Міністэрства фінансаў шукае грошы

13
Беларускае Міністэрства фінансаў шукае грошы

І хоча выдаць аблігацыі.

Міністэрства фінансаў размесціць 28 жніўня дзяржаўныя імянныя аблігацыі ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы.

Як паведамляе прэсавая служба ўстановы, яны паступяць у публічны продаж на аўкцыёне адсоткавых ставак.

Намінальная вартасць адной аблігацыі пазначаная як 1 тысяча даляраў. Тэрмін абарачэння складзе 1825 дзён з датай аплаты 27 жніўня 2029 года.

Што да выплат за аблігацыі, гэта будзе сталы адсоткавы даход. Першыя выплаты запланаваныя на 27 лютага 2025 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках