24 жнiўня 2024, Субота, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі падпісаў закон аб забароне РПЦ ва Украіне

18
Зяленскі падпісаў закон аб забароне РПЦ ва Украіне

У Дзень Незалежнасці краіны.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў Дзень Незалежнасці Украіны падпісаў закон, які забараняе дзейнасць звязаных з Расеяй рэлігійных арганізацый.

Адпаведная адзнака "вернуты з подпісам прэзідэнта" з'явілася пад карткай закона №8371 на сайце Вярхоўнай Рады Украіны.

Закон уступіць у дзеянне праз 30 дзён. Пасля гэтага ў цэркваў будзе дзевяць месяцаў на тое, каб разарваць сувязі з РПЦ.

Правяраць іх дзейнасць будзе спецыяльная камісія, якую створыць Дзяржслужба ў этнапалітыцы і свабодзе сумлення.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках