24 жнiўня 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх крамах знайшлі небяспечныя расейскія арэшкі са згушчонкай

7
У беларускіх крамах знайшлі небяспечныя расейскія арэшкі са згушчонкай

Іх забаранілі.

У Гарадзенскай вобласці ў крамах прадавалі небяспечныя цукеркі і арэшкі са згушчонкай, паведамілі ў Гарадзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта.

Прысмакі ад расейскага вытворцы ІП Макаран і ІП Дзянісаў, якія не адпавядаюць патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза і ЕАЭС былі знойдзены ў гандлёвых аб'ектах Навагрудка. Пры маркаванні прадукцыі была ўказаная недакладная інфармацыя аб складзе.

У арэшках са згушчонкай знайшлі сінтэтычныя фарбавальнікі тартразін (Е102) і сонечны закат (Е110) пра што вытворца не паведаміў. Аднак гэтыя фарбавальнікі могуць мець адмоўны ўплыў на актыўнасць і ўвага дзяцей”.

А ў цукерках "Аляксандраўскія" "Малочная" выкарыстоўвалася сыравіна расліннага паходжання, хоць вытворца напісаў, што ў складзе цукерак толькі цэльнае згушчанае малако з цукрам і масла.

- Прадукцыя не можа быць ідэнтыфікаваная як тая, за якую выдаецца. На спажывецкай упакоўцы з цукеркамі пазначаная фальшывая інфармацыя аб складзе цукерак, - пракаментавалі ў Дзяржстандарце.

Па выніках праверкі выдадзена забарона рэалізацыі неадпаведнай прадукцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках