24 жнiўня 2024, Субота, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуме РФ прапанавалі выправаджваць усіх судзімых мігрантаў

4
У Дзярждуме РФ прапанавалі выправаджваць усіх судзімых мігрантаў

Без права на ўезд.

Дэпутаты ўнясуць у Дзярждуму законапраект аб выправаджэнні з Расеі ўсіх мігрантаў з судзімасцю без права на паўторны ўезд, заявіла намесніца старшыні думскага камітэта дзяржбудаўніцтва і заканадаўства Сардана Аўксенцьева, піша The Moscow Times.

«Думаю, што абсалютна ўсе мігранты, якія маюць судзімасць, у тым ліку, знятую або пагашаную, павінны быць выправаджаныя з краіны без права на ўезд і пазбаўлены РВП і ДНЖ. Такую ініцыятыву ўнясём на наступным тыдні», - напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле ейных слоў, у Расеі дзейнічае забарона на ўезд іншаземцам з нязнятай або неадседжанай судзімасцю за наўмыснае злачынства, але пасля заканчэння тэрміну пагашэння такія грамадзяне могуць прыехаць у РФ.

Дэпутат таксама прапанавала перагледзець Жыллёвы кодэкс у частцы стварэння малельных дамоў і рэлігійных цэнтраў.

“Сутнасць простая - сёння арганізаваць рэлігійную ячэйку (назвы могуць быць рознымі - малельны дом, рэлігійны цэнтр) можна фактычна без узгадненняў, у кожным месцы аж да кватэры. Гэтую тэму ўжо паднімаў у пачатку года СПЧ - але справа не ссунулася. Прапаную да гэтага вярнуцца - рыхтуем дэпутацкі запыт”, - удакладніла яна.

Паводле ейных слоў, варта адкрыта і публічна абмеркаваць законапраект аб стварэнні "устаноў аб'яднанага тыпу", якія прадугледжваюць стварэнне некалькіх калоній у адной установе.

"Пасяліць цяжкіх злачынцаў і рэлігійных фанатыкаў побач з дробнымі правапарушальнікамі - ці не створыць гэта пажыўнае асяроддзе для таго, каб радыкалы маглі распаўсюджваць свае ідэі і вербаваць прыхільнікаў проста там, на месцах", - падкрэсліла Аўксенцьева.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках