24 жнiўня 2024, Субота, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Святочны грукат - да нябёсаў»

7
«Святочны грукат - да нябёсаў»

Байцы ГУВ паказалі, як падарвалі вялікі склад боепрыпасаў у Варонежскай вобласці РФ

Ваяры Галоўнай управы выведкі 24 жніўня правялі чарговую ўдалую аперацыю па "дэмілітарызацыі" Расеі на яе ўласнай тэрыторыі. Яны знішчылі палявы склад БК расейцаў у раёне горада Астрагожск Варонежскай вобласці

Там акупанты захоўвалі больш за пяць тысяч тон ракет, артылерыйскіх і танкавых набояў. Аперацыю пацвердзілі ў ГУР.

Украінскія выведчыкі падрыхтавалі ўласнае віншаванне з Днём Незалежнасці для ўкраінцаў. З нагоды найважнейшага дзяржаўнага свята яны зладзілі ў Расеі "святочны грукат аж да нябёсаў".

“24 жніўня 2024 года ваяры ГУВ МА Украіны нанеслі паспяховы агнявы ўдар па палявым складзе боепрыпасаў, размешчаным паблізу населенага пункта Астрагожск Варонежскай вобласці Расеі. Склад БК належаў групоўцы войскаў «Захад» УС РФ», - гаворыцца ў паведамленні.

У ГУВ расказалі, што на знішчаным складзе акупанты захоўвалі артылерыйскія і танкавыя набоі, ракеты класа "зямля - паветра", а таксама значную колькасць патронаў для стралковай зброі. Увогуле на гэтым аб'екце было назапашана больш за пяць тысяч тон боепрыпасаў.

«Дэтанацыя – працягваецца! Святочны грукат аж да нябёсаў! Працягваем барацьбу! З Днём Незалежнасці Украіны, грамадзяне!» - адзначылі ў ГУВ, паказаўшы відовішчны выбух на згаданым складзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках