24 жнiўня 2024, Субота, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Суджы расейцы стварылі тэраабарону і перайшлі на бок УСУ

12
У Суджы расейцы стварылі тэраабарону і перайшлі на бок УСУ

Мясцовыя мужчыны падтрымалі ўкраінскае войска.

У горадзе Суджа на Куршчыне з'явілася свая тэрытарыяльная абарона. Яе стварылі мясцовыя мужчыны, якія не выехалі з зоны баявых дзеянняў. Пра гэта «Грамадскаму» распавялі байцы УСУ, якія зараз знаходзяцца ў РФ.

Байцы кажуць, што, убачыўшы ўкраінскія сцягі мясцовыя жыхары вельмі напалохаліся, бо чакалі, што іх усіх расстраляюць. Замест гэтага іх супакоілі, далі вады і загадалі прайсці ў сховішча.

«Мы зайшлі, пачалі зачышчаць вуліцы і падвалы. Вады далі. Шкада - бабулі, дзядулі, была адна з Харкава, яе хату расейцы кабамі ўдарылі. У адным з двароў цывільная сям'я выйшла, баяліся, каб мы іх не чапалі, каб яны жывыя былі. Я іх супакоіў, сказаў, каб узялі цёплыя рэчы, ежу і спусціліся ў склеп», - распавядаюць украінскія абаронцы.

Украінскія байцы таксама гавораць, што мясцовыя мужчыны, якія засталіся ў зоне баявых дзеянняў у Курскай вобласці арганізавалі тэрытарыяльную абарону і наладзілі супрацоўніцтва з УСУ.

«У Курскай вобласці арганізавалася свая ТРА, працуюць з намі. Многія хлопцы перайшлі на наш бок. Я думаю, яны даўно гэта планавалі, ім трэба было паддаць матывацыі, але не было чым. Людзі тут і рады б з'ехаць ва Украіну, таму што многія маюць там сваякоў», - распавядаюць байцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках