25 жнiўня 2024, Нядзеля, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну вярнулі памежнікаў, якія знаходзіліся ў расейскім палоне з 24 лютага 2022 года

2
Ва Украіну вярнулі памежнікаў, якія знаходзіліся ў расейскім палоне з 24 лютага 2022 года

Відэафакт.

Трое са 115-ці вызваленых у Дзень Незалежнасці ўкраінскіх абаронцаў з'яўляюцца памежнікамі 79-га Херсонскага атрада. Яны патрапілі ў расейскую няволю яшчэ ў першы дзень поўнамаштабнага ўварвання.

Пра гэта 24 жніўня паведамілапрэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Таксама было апублікаванае кранальнае відэа з вызваленымі ўкраінскімі абаронцамі.

«Незломныя Героі, якія вярнуліся з абмену, крычаць украінскія лозунгі», - гаворыцца ў публікацыі.

У ДПСУ распавялі, што тры памежнікі 79-га Херсонскага атрада знаходзіліся ў палоне РФ з першага дня поўнамаштабнага ўварвання.

На апублікаваныя кадры патрапіў памятны момант, калі вызваленыя з РФ выкрыквалі патрыятычныя лозунгі: «Слава Украіне! Героям слава!», «Украіна па-над усім!».

Адзін з памежнікаў, апісваючы знаходжанне ў няволі, сказаў, што ўкраінскія вайскоўцы «трапілі ў Савецкі Саюз».

«Хлопцы, трымайцеся, усё будзе Украіна», – сказаў іншы баец ДПСУ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках