25 жнiўня 2024, Нядзеля, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчэнне вялікага склада боепрыпасаў у Варонежскай вобласці РФ паказалі са спадарожніка

3
Знішчэнне вялікага склада боепрыпасаў у Варонежскай вобласці РФ паказалі са спадарожніка

Пажар працягваецца дагэтуль.

У сеціве з'явіўся спадарожнікавы здымак склада боепрыпасаў у Варонежскай вобласці, які быў знішчаны сёння ўначы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на допіс журналіста Кірыла Аўсянага ў сацсетцы Х (былы Twitter).

Каментуючы здымак, Аўсяны удакладніў, што кадры зроблены з месца, дзе верагодна, размяшчаліся склады ў Астрагародскім раёне Варонежскай вобласці Расеі.

«Пажар працягваецца дагэтуль. Вось параўнанне здымкаў ад 31 ліпеня і 24 жніўня», - дадаў журналіст.

Сёння ўначы, 24 жніўня, украінскія разведчыкі падарвалі вялікі склад боепрыпасаў у Варонежскай вобласці Расеі. Інфармацыю афіцыйна пацвердзіла ГУР МА Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках