25 жнiўня 2024, Нядзеля, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі затрымалі заснавальніка Telegram Паўла Дурава

59
У Францыі затрымалі заснавальніка Telegram Паўла Дурава
ПАВЕЛ ДУРАЎ

Яго абвінавачваюць у дапамозе ў цяжкіх злачынствах.

Павал Дураў, заснавальнік месэнджара Telegram, а таксама стваральнік і былы кіраўнік «Вконтакте», быў затрыманы ўвечары суботы, 24 жніўня, у Францыі. Пра гэта паведамляе французскі тэлеканал TF1.

Паводле інфармацыі канала, 39-гадовы Дураў быў затрыманы блізу 20:00 пры выхадзе са свайго прыватнага самалёта ў аэрапорце Ле-Буржэ, калі прыляцеў з Азербайджана ў суправаджэнні целаахоўніка і нейкай жанчыны.

Падставай затрымання было тое, што Дураў знаходзіцца ў базе адшукваных асоб. Ордэр на яго вышук быў выдадзены французскай паліцыяй на падставе папярэдняга расследавання. Ён набываў моц толькі ў выпадку з'яўлення бізнэсоўца на тэрыторыі Францыі.

«Ён дапусціў промах сёння ўвечары. Незразумела, чаму… Можа, гэта была проста прамежкавая пасадка? У кожным выпадку, яго ўзялі», – паведаміла TF1 крыніца, блізкая да расследавання.

Дурава ўзялі пад варту, і найбліжэйшым часам ён паўстане перад следчым суддзёй, які, на думку крыніц канала, хутчэй за ўсё, прыме пастанову аб арышце бізнэсоўца. Магчыма, яму будзе выстаўлены цэлы шэраг абвінавачанняў у цяжкіх злачынствах праз адмову мадэраваць кантэнт у Telegram і супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі, выдаваць ім інфармацыю аб карыстальніках.

Дзякуючы такой палітыцы мэсанджар стаў «платформай нумар адзін для арганізаванай злачыннасці», кажа крыніца канала сярод следчых. Усё гэта, на думку следства, робіць Дурава суўдзельнікам у махлярстве, адмыванні грошай, гандлі наркотыкамі, распаўсюджванні дзіцячай парнаграфіі і тэрарызме.

«На яго платформе чыніцца незлічоная колькасць злачынстваў, а ён нічога не робіць для іх мадэрацыі або супрацоўніцтва з уладамі», – цытуе TF1 сваю крыніцу, знаёмую са справай.

Для французскіх следчых гэтае затрыманне мае міжнароднае значэнне, адзначае канал: гэта спроба і напалохаць злачынцаў, якія свабодна маюць стасункі ў Telegram, і націснуць на еўрапейскія краіны, каб узмацніць супольную працу па прымусе мэсэнджара да супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам.

Нягледзячы на наяўнасць французскага грамадзянства, у апошні час Дураў пазбягаў паездак у Еўропу, баючыся магчымага арышту, паведамляе TF1.

На фоне навін аб затрыманні заснавальніка Telegram курс крыптавалюты TON, якая выкарыстоўваецца ў мэсэнджары, упаў у першыя пару гадзін больш чым на 15%.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках