25 жнiўня 2024, Нядзеля, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Смелы гамбіт»: прарыў УСУ пад Курскам параўналі з вайной Суднага дня

2
«Смелы гамбіт»: прарыў УСУ пад Курскам параўналі з вайной Суднага дня

Украінскі наступ пераадолеў усе «чырвоныя лініі» Масквы.

Украінскі наступ у Курскай вобласці - гэта смелы гамбіт, які, як паказвае гісторыя, можа быць вельмі эфектыўным, калі справа даходзіць да таго, каб павярнуць стратэгію і ваенныя дасягненні ворагаў супраць іх саміх.

Аб гэтым піша аглядальнік The Hill Джэрэмі Гурэвіч.

Аналітык параўноўвае ўкраінскі прарыў пад Курскам з аперацыямі ізраільскага войска ў вайне Суднага дня 1973 года.

У пачатку той вайны Ізраілю давялося адыходзіць, але ўжо праз тры тыдні ізраільскія танкі стаялі ў 100 км ад Каіра і ў 40 км ад Дамаска.

У той вайне ізраільцы змаглі павярнуць ход вайны на сваю карысць, паставіўшы егіпецкае войска на грань поўнага знішчэння.

УСУ яшчэ далёка да Масквы, але расейцы ўжо адчулі, што вайна прыйшла на іх тэрыторыю, а расейскае войска і крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін зганьбіліся, не здолеўшы абараніць межы сваёй дзяржавы.

Калі Украіна зможа ўтрымаць занятыя тэрыторыі на Куршчыне, пасля яна абмяняе іх на акупаваныя Расеяй украінскія землі і разбурыць міф аб непераможнасці Пуціна, дадае аглядальнік.

У сваю чаргу, The Washinton Post піша, што Украіна надыходам у Курскай вобласці пераадолела ўсе так званыя «чырвоныя лініі» Крамля. Раней Пуцін нават намякаў на ядзерны ўдар, калі тэрытарыяльная цэласнасць Расеі апынецца пад пагрозай, але яго рэакцыя на падзеі пад Курскам пакуль выявілася «пасіўнай» і «прыглушанай», адзначае газета.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках