15 студзеня 2026, Чацвер, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Украіна ўжо часткова дасягнула ўсіх пастаўленых мэт у Курскай вобласці

1
WSJ: Украіна ўжо часткова дасягнула ўсіх пастаўленых мэт у Курскай вобласці

Зменены галоўны наратыў.

Уварваннем у Курскую вобласць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зрабіў смелую і рызыкоўную стаўку на тое, што гэта не толькі выведзе Расею з раўнавагі і прымусіць яе перакінуць войскі з усходу, але і заахвоціць Захад больш рашуча падтрымаць Украіну зброяй. Акрамя таго, Зяленскаму таксама неабходна пераканаць стомленых украінцаў, што яны ўсё яшчэ здольныя змагацца.

І, як піша The Wall Street Journal, Украіна ўжо часткова дасягнула пастаўленых мэт - Курская аперацыя ўжо змяніла пераважны наратыў аб тым, што Украіна няздольная спыніць ваенную моц Расеі.

Рэакцыя Захаду

У адрозненне ад папярэдніх баявых дзеянняў Украіна трымала падрабязнасці аперацыі таемна ад Захаду. Уварванне ў Курскую вобласць заспела ЗША знянацку і прывяло ў замяшанне наконт таго, чаму Украіна зрабіла такі радыкальны крок і што будзе далей, адзначыў адзін з амерыканскіх чыноўнікаў.

«Цяпер адміністрацыя асцярожна чакае, ці акупіцца стаўка Зяленскага. ЗША даюць Украіне прастору для правядзення аперацыі, спрабуючы пры гэтым пазбягаць публічнага абмеркавання гэтага пытання. Ад Белага дома і Пентагона да штаб-кватэры Еўрапейскага камандавання ЗША ў Нямеччыне чыноўнікі назіраюць з асцярожным аптымізмам», - піша WSJ.

Як піша выданне, хоць Зяленскі заявіў, што мэта Курскай аперацыі збольшага палягае ў стварэнні «буфернай зоны», але ў Пентагоне ў высокапастаўленых чыноўнікаў усё яшчэ ёсць пытанні, напрыклад, ці плануе Украіна пашыраць гэтую зону і як. Чыноўнікі таксама не перакананыя, што Украіна можа ўтрымаць захопленую тэрыторыю.

Мэты Курскай аперацыі

«Са слоў чыноўнікаў ЗША, украінская мэта ў Курску палягае з трох частак: прымусіць Расею адвесці войскі з усходу Украіны, зламаць рыторыку аб паразе на полі бою і палепшыць становішча Украіны перад магчымымі мірнымі перамовамі. На гэты момант усе тры мэты часткова дасягнутыя», - адзначае выданне.

Акрамя таго, выданне адзначае яшчэ адно важнае дасягненне Курскай аперацыі - павелічэнне колькасці расейскіх палонных, якіх можна выкарыстоўваць для абмену.

Расея па-ранейшаму ўтрымлівае значна больш ваеннапалонных, чым Украіна, але захоп Кіевам сотняў у Курску наблізіў іх да парытэту, піша WSJ, адзначаючы таксама, што, паводле заявы высокапастаўленага афіцэра ўкраінскай выведкі на сустрэчы са сваякамі ваеннапалонных, шанцы на абмен з удзелам жаўнераў «Азова» значна ўзраслі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках