У цэху Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў адбыўся пажар
1- 25.08.2024, 11:14
- 2,004

Прычына высвятляецца.
У камбікормавым цэху на тэрыторыі Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў адбыўся пажар, паведамляе прэс-служба МНС.
Надзвычайнае здарэнне было ўлоўленае сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка» 25 жніўня а 04:29. Адбылося загаранне гранул камбікорму ў ахаладжальнай калоне на пятым паверсе будынка на вуліцы Капыльскай.
У выніку была прыпыненая работа ўчастка вытворчасці перадстартарных камбікармоў. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.