Расея ўдарыла па гатэлі ў Краматорску: пацярпелі журналісты з Украіны, ЗША і Брытаніі
6- 25.08.2024, 12:07
- 8,020
Яшчэ адзін, відаць, апынуўся пад заваламі.
Акупацыйныя войскі Расеі вечарам, 24 жніўня, нанеслі ўдар балістыкай па горадзе Краматорску на Данеччыне. Цэллю варожай ракеты стаў гатэль: там пацярпелі двое журналістаў-замежнікаў.
Яшчэ адзін, відаць, апынуўся пад заваламі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.
«Усе трое пацярпелых - гэта журналісты, грамадзяне Украіны, ЗША і Вялікай Брытаніі», - напісаў ён.

У той жа час Данецкая абласная пракуратура праінфармавала, што зараз вядома аб двух пацярпелых карэспандэнтах замежнага медыя, якім 38 і 40 гадоў. У іх дыягнаставаны мінна-выбухную траўму, удар галаўнога мозгу, пералом нагі, кантузію і рэзаныя раны цела.
«Пацярпелым нададзеная неадкладная медыцынская дапамога. Яшчэ адзін іх калега, магчыма, знаходзіцца пад заваламі», - адзначылі ў ведамстве.

Паводле інфармацыі следства, расейцы ўдарылі па жылым квартале Краматорска блізу 22:35 у суботу, 24 жніўня, імаверна, ракетай «Іскандэр-М». Акрамя гатэля, у выніку расейскіх абстрэлаў пашкоджаны таксама шматпавярховік паблізу, іншыя жылыя дамы.

На месцы працавалі прадстаўнікі органаў улады, паліцыі і ДСНС, там працягваўся разбор завалаў і выратавальная аперацыя. Пры працэсуальным кіраўніцтве Данецкай абласной пракуратуры пачатае дасудовае расследаванне паводле крымінальнай справы па факце парушэння законаў і звычаяў вайны (ч.1 арт.438 КК Украіны.


