25 жнiўня 2024, Нядзеля, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскай вобласці ВСУ заганяюць расейцаў у два катлы

3
У Курскай вобласці ВСУ заганяюць расейцаў у два катлы

Вайсковы эксперт паказаў іх на мапе.

На Куршчыне расейцы могуць патрапіць у два катлы. Так, спачатку Сілы абароны Украіны могуць даціснуць ворага да ракі Сейм, пасля чаго акупанты наўрад ці змогуць выконваць баявыя задачы.

А пры далейшым руху ўкраінскіх воінаў на Курчатаў, вораг можа патрапіць у яшчэ адзін кацёл.

Пра гэта «24 каналу» распавёў ваенны эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан, заўважыўшы, што гэта справа часу.

Світан перакананы, што Сілам абароны ўдасца даціснуць ворага да ракі Сейм, пасля чаго акупанты наўрад ці змогуць выконваць баявыя задачы.

«Гэта справа часу, калі гэты кацёл будзе замкнёны. Магчыма, некалькі дзён - тыдняў, залежыць ад таго, ці будуць супраціўляцца расейцы», - выказаў меркаванне палкоўнік запасу УСУ.

Больш за тое, калі потым Сілы абароны Украіны будуць рухацца на Рыльск і Курчатаў, то расейцы могуць апынуцца ў яшчэ адным катле.

«Калі выйсці на Курчатаў, то там будзе яшчэ адзін сур'ёзны трыкутнік: Суджа - Курчатаў - праз Льгоў на Рыльск. Гэта таксама будзе рэальны кацёл і расейцам давядзецца трэніравацца пераплываць раку Сейм», – сказаў Світан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках