«Барселона» здабыла тры балы ў матчы з «Атлетыкам» з Більбао
- 25.08.2024, 14:44
- 1,814
Перамогу прынёс гол зорнага польскага нападніка Роберта Левандоўскага.
Увечары 24 жніўня адбыўся матч 2-га тура Ла Лігі, у якім гулялі «Барселона» і «Атлетык», піша sport.ua.
«Барселона» на хатняй арэне перамагла «Атлетык» з лікам 2:1.
Лік для гаспадароў поля адкрыў форвард Ламін Ямал на 24-й хвіліне. Перад перапынкам хаўбек гасцей Аян Сансет з пенальці зраўняў лік.
Перамогу Барселоне прынёс гол зорнага польскага нападніка Роберта Левандоўскага на 75-й хвіліне.
Пасля двух тураў «Барселона» з 6 баламі дзеліць лідарства з «Сельтай». «Атлетык» мае 1 бал і займае 15-ю пазіцыю.
Ла Ліга. 2-і тур, 24 жніўня
Барселона - Атлетык - 2:1
Галы: Ямал, 24, Левандоўскі, 75 – Сансет, 42 (пен)
Барселона: тэр Штэген, Бальдэ (Марцін, 90+1), Марцінес, Кубарсі, Кундэ, Пэдры, Берналь (Эрык Гарсія, 83), Феран Торэс (Лопес, 63), Рафінья, Ямал (Віктар, 90+1), Левандоўскі.
Атлетык: Падзілья, Берчычэ, Ерай Альварэс, Вівіян, Лекуэ, Прадас (Эрэра, 78), Весга (Хаўрэгісар, 63), Уільямс, Сансет (Унаі Гомес, 62), Берэнгер (Арэс, 72), Уільямс (8) .
Папярэджанні: Ерай Альварэс (38), Кубарсі (41), Берналь (49), Берэнгер (56), Левандоўскі (85), Лекуэ (87), Лопес (90+6), Хаўрэгісар (90+6), Эрэра (90+6).