25 жнiўня 2024, Нядзеля, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Варшавы адзначылі Дзень Незалежнасці Украіны

1
У цэнтры Варшавы адзначылі Дзень Незалежнасці Украіны
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

На Замкавай плошчы сабраліся 30 тысяч чалавек.

24 жніўня ў цэнтры Варшавы адбылося святкаванне Дня Незалежнасці Украіны.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі грамадская арганізацыя «Еўрамайдан-Варшава» і фонд «Stand With Ukraine».

Пасля 17.30 на Замкавай плошчы ў польскай сталіцы сабралася больш за 30 тысяч чалавек.

Вядоўцамі святкавання Дня Незалежнасці Украіны былі лідарка арганізацыі «Еўрамайдан-Варшава» Наталля Панчанка і журналіст, галоўны рэдактар партала «Новая Польшча» і вядоўца праграм Studio X-97 сайта Сharter97.org Яўген Клімакін.

У мерапрыемстве таксама ўзяла ўдзел галоўная рэдактарка Сharter97.org Наталля Радзіна.

Прысутныя згадалі хвілінай маўчання загінулых праз расейскую агрэсію ўкраінцаў.

Па відэазапісе да ўдзельнікаў мітынгу звярнуліся ўдзельнікі баявых падраздзяленняў УСУ, у тым ліку вядомыя беларусы і ўкраінцы, якія зараз ваююць на фронце за Украіну.

Ад імя беларускіх добраахвотнікаў да прысутных звярнуўся камандзір палка Каліноўскага Павел «Дзядзька» Шурмей.

Свой зварот зачытаў і вядомы ўкраінскі пісьменнік, баец батальёна «Хартыя» Сяргей Жадан.

На мітынгу таксама адбылося ўручэнне ўзнагароды «Stand With Ukraine Awards», якой адзначаюць грамадзян Польшчы, што падтрымліваюць украінцаў у барацьбе супраць Расеі.

Напрыканцы святкавання адбыўся вялікі канцэрт з удзелам украінскага гурта «Ізі», польска-ўкраінскага DagaDana і пераможцы Еўравізіі-2016 крымска-татарскай спявачкі Джамалы.

Сайт Сharter97.org падрыхтаваў фотарэпартаж са святкавання Дня Незалежнасці Украіны ў Варшаве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках