Зяленскі: Такой магутнай СПА, як каля лецішчаў Пуціна, у звычайных гарадах Расеі няма
3- 25.08.2024, 16:15
- 6,710
Адсутнасць СПА ў Курскай вобласці дапамагло УСУ хутка зайсці на тэрыторыю РФ.
Украіна ведае, дзе знаходзіцца расейская супрацьпаветраная абарона. Такой магутнай СПА, як каля лецішчаў расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, няма ў звычайных гарадах РФ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў інтэрвію індыйскім мэдыям.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Украіна ведае асаблівасці расейскай супрацьпаветранай абароны, бо наносіць удары па аэрадромах і энэргетыцы.
«Бо Пуцін акупуе нас і не думае пра свае тэрыторыі, а мы цудоўна разумеем, што гэта так. Бо супрацьпаветраная абарона ў Расеі… мы ведаем, мы цяпер наносім удары па іхняй энэргетыцы, па іхніх вайсковых аэрадромах. Мы ведаем, дзе яны маюць СПА, а дзе не. Каб вы ведалі, СПА ёсць вакол лецішчаў Пуціна, вакол Масквы, у Санкт-Пецярбургу, а СПА ў звычайных мястэчках і местах, у Курскай вобласці, куды мы хутка зайшлі, няма. Так, там ёсць іхнія вайскоўцы, але такой магутнай СПА, як вакол дома Пуціна, яны не маюць», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі падкрэсліў, што Пуцін не можа ўтрымаць свае тэрыторыі, таму ён "мае пачаць адчуваць гэтую вайну".