Беларускія весляры ўзялі золата і серабро на чэмпіянаце свету
3- 25.08.2024, 16:17
- 2,938

Спаборніцтвы праходзяць у Самаркандзе.
Беларускія весляры ўзялі золата і серабро на чэмпіянаце свету ў Самаркандзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэсавай службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
У паведамленні гаворыцца, што 25 жніўня, у нядзелю, Іна Нядзелькіна і ўдзельніца Алімпіяды 2024 у Парыжы Юлія Трушкіна перамаглі ў спаборніцтвах на каноэ на дыстанцыі 200 мэтраў. Дыстанцыю спартоўкі пераадолелі за 43,053 сэкунды, выперадзіўшы прадстаўнікоў з Кітая і Малдовы.
Яшчэ адзін залаты медаль прынесла чацвёрка ў складзе Вольгі Худзенкі, Уладзіслава Краўца, Надзеі Кушнер, Дзмітрыя Натынчыка на дыстанцыі 500 мэтраў. Беларускія спартоўцы выперадзілі прадстаўнікоў Партугаліі і Вугоршчына на фінішы.
У НАК адзначылі, што чэмпіёнам свету ў веславанні на каяку на дыстанцыі 200 мэтраў стаў Дзмітрый Траццякоў. Паведамляецца, што ўладальнікамі срэбнага медаля на дыстанцыі 500 мэтраў у каноэ сталіся Вольга Клімава, Уладзіслаў Палешка, Ангеліна Барданоўская, Віталь Асецкі.
Акрамя таго, бронзавы медаль на дыстанцыі 500 мэтраў у мужчынскіх каяках-адзіночках атрымаў Уладзіслаў Кравец. У жаночым спрынце каякоў-двоек на 200 мэтраў бронза дасталася Вользе Худзенцы і Марыне Літвінчук. І яшчэ адзін бронзавы медаль здабылі на дыстанцыі 500 мэтраў сярод мяшаных каноэ-двоек Уладзіслаў Палешка, Іна Нядзелькіна.