Спецвайскоўцы СБУ знішчылі 14 танкаў, 25 артсістэм, 3 РСЗА і 241 акупанта
6- 25.08.2024, 16:40
- 3,698
На працягу тыдня.
Спецвайскоўцы СБУ актыўна знішчалі варожую тэхніку і акупантаў на працягу мінулага тыдня.
Аб гэтым паведамілі ў Службе бяспекі Украіны.
«Ваяры СБУ да Дня Незалежнасці зладзілі святочныя феерверкі акупантам», - паведамілі ў СБУ.
Толькі за тыдзень ударнымі дронамі і іншымі агнявымі сродкамі спецвайскоўцы Службы бяспекі знішчылі:
14 танкаў
14 ББМ
25 артсістэм і 3 РСЗА
1 сістэму СПА і 3 сістэмы радыёэлектроннай барацьбы
214 адзінак аўтатранспарту
23 БпЛА і 20 антэн сувязі
181 варожае фартыфікацыйнае збудаванне і агнявую пазіцыю
3 склады з боепрыпасамі і гаруча-змазачнымі матэрыяламі
А таксама быў знішчаны 241 акупант.