Пракуратура Парыжа анансавала заяву ў справе Дурава
3- 25.08.2024, 18:02
- 10,062
Заснавальніка Telegram затрымалі ўвечары 24 жніўня ў Парыжы.
Пракуратура Парыжа, якой перадалі справу затрыманага заснавальніка Telegram Паўла Дурава, паведаміла журналістам, што плануе зрабіць заяву для прэсы ў сувязі з сітуацыяй заўтра, 26 жніўня.
«Поўная заява для прэсы будзе апублікаваная заўтра», - гаворыцца ў заяве пракуратуры.
Дурава затрымалі ўвечары 24 жніўня ў Парыжы пасля прылёту з Азербайджана. Праваахоўныя органы Францыі падазраюць заснавальніка Telegram у датычнасці да «абарачэння наркотыкаў, злачынстваў супраць дзяцей і махлярства», паказваючы на недастатковую, на іх думку, мадэрацыю ў мэсэнджэры і адмову ад супрацоўніцтва з уладамі. У Дурава ёсць французскае грамадзянства.