Расейцы бамбуюць свае населеныя пункты ў Курскай вобласці
17- 25.08.2024, 18:51
- 17,502
Скідаюць КАБы.
На 25 жніўня расейцы працягваюць атакаваць свае населеныя пункты ў Курскай вобласці РФ. Наносяць удары з танкаў, рулевай артылерыі і мінамётаў, а таксама скідаюць КАБы.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
Паводле звестак Генштаба, сёння ў памежных раёнах на поўначы Украіны ад агню варожай артылерыі і мінамётаў пацярпелі раёны населеных пунктаў Старыкава, Уланава, Бачэўск, Хадына, Фотавыж, Галубаўка, Слаўгарад, Паразок і Папоўка. Да таго ж, акупанты нанеслі бамбардзіроўкі, скінуўшы амаль тры дзясяткі КАБаў у раёны населеных пунктаў Свеса, Дружба, Першамайскае, Сцяпанаўка, Эсмань, Студзянок і Яструбіна.