25 жнiўня 2024, Нядзеля, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Індыя можа паўплываць на заканчэнне вайны, калі перастане купляць нафту з РФ

4
Зяленскі: Індыя можа паўплываць на заканчэнне вайны, калі перастане купляць нафту з РФ

Прэзідэнт Украіны заклікаў індыйскага прэм'ера падумаць над гэтым.

Індыя можа паўплываць на заканчэнне вайны, калі адмовіцца ад пакупкі нафты з Расеі, мяркуе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Украіна гатова працаваць з Індыяй, але на сённяшні дзень няма адказу, як менавіта гэта зрабіць, расказаў кіраўнік дзяржавы ў размове з індыйскімі медыямі.

Паводле ягоных слоў, калі Індыя спыніць імпарт нафты, дык дыктатар Уладзімір Пуцін паўстане перад "велізарнымі выклікамі".

Украіна разумее, якія грошы РФ зарабляе за пагадненні з Індыяй, і хоча зрабіць "усё магчымае для таго, каб гэта спыніць", дадаў прэзідэнт Украіны.

“Але, канешне, мы не можам на вас ціснуць. Вы незалежная краіна, гэта ваш урад. Мы нічога не можам зрабіць незаконнага”, - прызнаў Зяленскі.

Таму прэзідэнт папрасіў прэм'ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі "падумаць" над спыненнем імпарту нафты з РФ, і Украіна гатова працаваць з краінай на гэты конт.

У той самы час кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ў яго на сёння няма адказу, як менавіта скончыць гандаль нафтай паміж Індыяй і РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках