25 жнiўня 2024, Нядзеля, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёра журналістаў Reuters пацярпелі падчас расейскага ўдару па гатэлі ў Краматорску

Чацвёра журналістаў Reuters пацярпелі падчас расейскага ўдару па гатэлі ў Краматорску

Адзін знік без вестак.

У выніку расейскага ракетнага ўдару па гатэлі «Сапфір» у Краматорску пацярпелі чацвёра журналістаў брытанскага агенцтва Reuters, яшчэ адзін лічыцца зніклым без вестак. Паводле РБК-Украіна, сярод пацярпелых — грамадзяне Украіны, ЗША, Латвіі ды Нямеччыны, а зніклы журналіст, грамадзянін Вялікай Брытаніі, як мяркуецца, знаходзіцца пад руінамі.

Таксама пацярпела польская журналістка Моніка Андрушэўска, якая працуе ва Украіне. Паводле інфармацыі Polsat, яна не жыла ў гатэлі, але ў момант удару праязджала міма на аўтамабілі.

Удар па Краматорску быў нанесены позна ўвечары 24 жніўня, як мяркуецца, ракетай комплексу "Іскандэр-М", паведамілі ў Сядзібе генеральнага пракурора Украіны. Апроч гатэлю, былі пашкоджаныя суседнія жылыя дамы.

Данецкая абласная пракуратура пачала расследаванне паводле артыкулу аб парушэнні законаў і звычаяў вайны (ч.1 арт.438 КК Украіны).

У той жа вечар расейскія войскі нанеслі ўдар па цывільнай інфраструктуры Сум, у выніку чаго загінуў адзін чалавек, восем атрымалі раны. Былі пашкоджаныя некалькі жылых дамоў і транспартныя сродкі.

Акрамя таго, двойчы абстрэльваўся Херсон. Загінулі тры чалавекі, аднагадовае дзіця і два пенсіянеры (66 і 77 гадоў) атрымалі раны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках