25 жнiўня 2024, Нядзеля, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Windows 10 і 11 пад пагрозай: апошняе абнаўленне ад Microsoft нашкодзіла шматлікім ПК

8
Windows 10 і 11 пад пагрозай: апошняе абнаўленне ад Microsoft нашкодзіла шматлікім ПК

Карпарацыя прапанавала "лекі".

Microsoft прызнала, што яе жнівеньскае абнаўленне бяспекі для Windows паўплывала на кампутары з падвойным заладаваннем для Windows і Linux. Праблему яшчэ не развязалі, але карпарацыя дала інструкцыю для змякчэння яе наступстваў.

Карпарацыя паведамляе, што пасля ўсталявання абнаўлення бяспекі Windows ад 13 жніўня 2024 года (KB5041585) у некаторых карыстальнікаў, якія ўлучылі налады падвойнага ладавання для Windows і Linux на сваёй прыладзе, могуць паўстаць праблемы з заладаваннем Linux. Напрыклад, пацярпелі кліенты з Windows 11 (версіі 23H2, 22H2, 21H2) і Windows 10 (22H2, 21H2, Enterprise 2015 LTSB).

«Абнаўленне сістэмы бяспекі Windows ад жніўня 2024 гады ўжывае парамэтар Secure Boot Advanced Targeting (SBAT) да прылад пад кіраваннем Windows, каб блакаваць старыя ўразлівыя мэнэджары заладоўвання. Гэта абнаўленне SBAT не будзе ўжывацца да прылад, на якіх выяўленае падвойнае заладоўванне. На некаторых прыладах [сістэмы] выяўлення падвойнага заладоўвання не выяўлялі некаторыя наладжаныя метады падвойнага заладоўвання і ўжывалі значэнне SBAT, калі яно не мела ўжывацца. … Мы даследуем праблему з нашымі партнёрамі ў Linux і дамо абнаўленне, калі будзе даступная дадатковая інфармацыя», – тлумачаць у Microsoft.

Пакуль карыстальнікам прапануюць скарыстацца абыходнымі шляхамі, напрыклад не заканчваць усталяванне абнаўлення, калі яшчэ ёсць такая магчымасць, або аднавіць сістэму Linux паводле дадзенай інструкцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках