25 жнiўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паабяцаў Зяленскаму падтрымліваць Украіну ў выпадку перамогі на выбарах

26
Трамп паабяцаў Зяленскаму падтрымліваць Украіну ў выпадку перамогі на выбарах

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны.

Для разумення ўзроўню будучай падтрымкі Украіны з боку ЗША варта дачакацца вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваныя на лістапад 2024 года. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю індыйскім мэдыям.

Адказваючы на пытанне аб магчымым развіцці падзей у выпадку абрання Дональда Трампа, ён сказаў, што сітуацыя стане зразумелай у лістападзе.

Са слоў Зяленскага, падчас асабовых перамоў з Дональдам Трампам амэрыканскі мільярдэр абяцаў падтрымліваць Украіну ў выпадку перамогі на выбарах у Злучаных Штатах.

«Але я не атрымаў ніякіх сігналаў ад ягонай суполкі аб тым, або, уласна, ад яго, бо мы мелі адну двустароннюю размову... Падчас вайны мы мелі адну тэлефонную размову. І я чуў толькі пасланні, што ён будзе падтрымліваць Украіну, што ён імкнецца спыніць вайну, каб Украіна была незалежнай еўрапейскай свабоднай краінай. Вось усе пасланні, якія я атрымаў ад яго наўпрост», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама дадаў, што не можа прагназаваць узровень падтрымкі Украіны з боку ЗША.

"Давайце паглядзім, што будзе ў лістападзе", — заклікаў ён.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках