Яшчэ адзін юны беларускі футбаліст працягне кар'еру ў Еўропе
- 25.08.2024, 20:55
- 6,310
Уладзіслаў Варонін зацікавіў англійскі клуб.
Паўабаронца каманды Беларусі (U-16) Уладзіслаў Варонін неўзабаве прыбудзе ў ангельскі "Крыстал Пэлас", паведамляе «Прессбол».
Да каманды 15-гадовы гулец менскага "Дынама" (U-17) далучыцца пасля паспяховай працэдуры афармлення візы.
Беларуса заўважылі скаўты пасля тыднёвага адборачнага тура з удзелам прафесійных гішпанскіх клубаў і трэнераў UEFA Pro - The Showcase/Madrid 2024.
“Крышталь Пэлас” – ангельскі прафесійны футбольны клуб з Кройдана паўднёвы Лондан. Цяпер каманда выступае ў Прэм'ер-лізе, вышэйшым дывізіёне сістэмы футбольных ліг Англіі.
Раней юны беларускі футбаліст Аляксей Маёраў падпісаў кантракт з мадрыдскім "Рэалам". Сумай угоды 12-гадовы беларус устанавіў рэкорд для спартоўцаў свайго ўзросту.
Хлопчык - унук вядомага ў мінулым гульца менскага "Дынама" часоў Савецкага Саюза Аляксандра Кісцені.